27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі ЦВК Беларусі будуць удзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Казахстане, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
"Мы атрымалі адпаведнае запрашэнне ад казахскіх калег. Плануецца, што для назірання за выбарамі будуць накіраваны старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына і член ЦВК Святлана Кацуба", - расказаў Мікалай Лазавік.
У пазачарговых выбарах прэзідэнта Казахстана прымаюць удзел тры кандыдаты: дзеючы кіраўнік дзяржавы лідар партыі ўлады "Нур Атан" ("Святло Айчыны") Нурсултан Назарбаеў, член Камуністычнай народнай партыі Казахстана Тургун Сыздыкаў і самавылучэнец старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Казахстана Абільгазі Кусаінаў. Выбары ў рэспубліцы павінны адбыцца 26 красавіка 2015 года.