20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-ірландскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў прайшлі ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, ірландскую - генеральны дырэктар па еўрапейскім суседстве Міністэрства замежных спраў і гандлю Ірландыі Оўэн О'Ліры. Бакі абмеркавалі пытанні беларуска-ірланскага парадку дня ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, а таксама тэматыку рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.