11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік самаабвешчанай ДНР Дзяніс Пушылін заявіў журналістам, што ён і прадстаўнік ЛНР Уладзіслаў Дэйнега перадалі іншым удзельнікам перагавораў праект пратакола па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пратакол прадугледжвае комплекс мер ваеннага і палітычнага ўрэгулявання на ўсходзе Украіны. "Пасля перапынку (удзельнікі. - Заўвага БЕЛТА) гатовы даць адказ. Калі перапынак скончыцца, пакуль інфармацыі няма", - сказаў Дзяніс Пушылін.
У сваю чаргу прадстаўнік ЛНР Уладзіслаў Дэйнега адзначыў, што ўстанаўленне міру на паўднёвым усходзе Украіны немагчыма без палітычнага ўрэгулявання сітуацыі. "Таму асновай гэтага праекта з'яўляецца комплекс мер ваеннага і палітычнага характару, якія могуць даць шанц на атрыманне выніку", - дадаў ён.