22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская сустрэлася з прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Мір'янай Спалярыч Эгер. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі перадала Мір'яне Спалярыч Эгер віншаванні міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з нагоды яе выбрання на пасаду прэзідэнта МКЧК у кастрычніку 2022 года.
Беларускі дыпламат і кіраўнік Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа з задавальненнем адзначылі актыўнае двухбаковае супрацоўніцтва. Яны абмеркавалі магчымыя новыя напрамкі ўзаемадзеяння з улікам прыярытэтных патрэбнасцей беларускага грамадства, а таксама актуальнай сітуацыі ў рэгіёне.