Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Ліс 2018

Прадстаўнікі аналітычных цэнтраў ЗША наведваюць Беларусь

Прадстаўнікі аналітычных цэнтраў ЗША наведваюць Беларусь
Фота МЗС

5 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прадстаўнікі аналітычных цэнтраў ЗША 5-6 лістапада наведваюць Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У склад дэлегацыі ўваходзяць эксперт Цэнтра па аналізе еўрапейскай палітыкі Бен Ходжэс, старшы дырэктар Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін імя Дж.Байдэна Майкл Карпентэр, эксперт аналітычнага цэнтра "Карпарацыя РЭНД" Брус Макклінтак, прэзідэнт Джэймстаўнскага фонду Глен Ховард і старшы навуковы супрацоўнік гэтага фонду Уладзімір Сокар. Праграма візіту ўключае сустрэчу аналітыкаў у Міністэрстве абароны, а таксама наведванне Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, Парка высокіх тэхналогій, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

З амерыканскімі аналітыкамі сустрэўся міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. На сустрэчы былі абмеркаваны актуальны стан беларуска-амерыканскіх адносін і перспектывы іх развіцця, сітуацыя ў еўрапейскім рэгіёне і магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння з аналітычнай супольнасцю ЗША. Бен Ходжэс і Глен Ховард 5 лістапада ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой", аддаўшы даніну павагі тым, хто змагаўся за вызваленне Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дэлегацыя з ЗША прыме ўдзел у арганізаваным экспертнай ініцыятывай "Мінскі дыялог" брыфінгу, прысвечаным беларуска-амерыканскім адносінам, на якім Бен Ходжэс і Майкл Карпэнтэр выступяць у якасці галоўных дакладчыкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі