3 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях барацьбы з незаконнай міграцыяй пройдзе 5 лютага ў Мінску, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць арганізацыю і правядзенне ў фармаце АДКБ сумесных аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў і спецыяльных аперацый па процідзеянні незаконнай міграцыі пад умоўнай назвай "Нелегал-2016", а таксама стан міграцыйнай сітуацыі ў дзяржавах - членах АДКБ.
У парадку дня - пытанне аб стварэнні сістэмы для абмену на рэгулярнай аснове інфармацыяй аб міграцыйнай абстаноўцы ў дзяржавах - членах АДКБ у мэтах маніторынгу сітуацыі з магчымым павелічэннем колькасці мігрантаў з трэціх краін, што прыязджаюць на тэрыторыі дзяржаў - членаў АДКБ, прагназавання ўзнікнення рызык і пагроз.
У мерапрыемстве прыме ўдзел генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.