16 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 22-23 красавіка зробіць візіт у Берлін. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Алена Купчына прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі East Forum Berlin 2015, беларуска-германскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў, а таксама правядзе сустрэчу ў Ведамстве федэральнага канцлера.
Як адзначыў Дзмітрый Мірончык, у час перагавораў з прадстаўнікамі германскага боку плануецца абмеркаваць шырокі пералік тэм, якія датычацца ключавых аспектаў адносін па двухбаковай лініі, праблематыку дыялогу паміж Беларуссю і ЕС, а таксама асобныя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, уключаючы сітуацыю ва Украіне і еўразійскую інтэграцыю.