Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Лют 2016

ПРААН рэалізавала ў Беларусі больш як 150 праектаў з агульным фінансаваннем $200 млн

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма развіцця ААН рэалізавала ў Беларусі больш як 150 праектаў, агульны аб'ём фінансавання склаў каля $200 млн, паведаміў сёння пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінка на ўрачыстым мерапрыемстве да 50-годдзя Праграмы развіцця ААН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь за апошнія гады зрабіла вельмі вялікі крок у развіцці чалавечага патэнцыялу. Дасягненні Беларусі сёння відавочныя і на сусветнай арэне. Праграма развіцця ААН рада адзначыць гэты факт і звярнуць увагу, што ў краіне рэалізавана больш як 150 праектаў ПРААН, на фінансаванне якіх накіравана каля $200 млн", - адзначыў Санака Самарасінха.

Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі падзякаваў прадстаўнікам органаў дзяржкіравання, асобна адзначыўшы дасягненні многіх міністэрстваў. Адным з ключавых праектаў, рэалізаваных у Беларусі, ён назваў стварэнне поезда "Экспрэс ААН-70".

"Беларусь дабілася многага ў плане паляпшэння якасці жыцця людзей, аднак цяпер перад краінай стаяць новыя выклікі. Трэба адзначыць, што яны абумоўлены ў большай ступені знешнімі фактарамі, падзеямі ў рэгіёне і свеце ў цэлым, але краіна зможа іх пераадолець, прадаўжаючы паступальны рух наперад", - сказаў на заканчэнне Санака Самарасінха.

Прыярытэтамі работы ПРААН у Беларусі ў 2016-2020 гадах стане ўстойлівае эканамічнае развіццё, інклюзіўнае, адказнае і падсправаздачнае кіраванне, захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыроднага патэнцыялу, заснаванае на прынцыпах "зялёнай" эканомікі, забеспячэнне доступу ўсяго насельніцтва да шырокага спектра сацыяльных паслуг і папулярызацыя здаровага ладу жыцця.

Праграма развіцця ААН створана ў студзені 1966 года ў выніку зліцця дзвюх арганізацый: Пашыранай праграмы тэхнічнай дапамогі і Спецыяльнага фонду ААН. Сёння ПРААН дзейнічае на глабальным узроўні з апорай на мясцовую ініцыятыву і з улікам мясцовых інтарэсаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі