Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Сак 2020

Польшча будзе выдаваць бясплатныя візы беларускім дзецям

Польшча будзе выдаваць бясплатныя візы беларускім дзецям
Фота з архiва

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшча будзе выдаваць бясплатныя візы беларускім дзецям і моладзі. Такая інфармацыя размешчана на сайце польскай дыпмісіі ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА. 

Міністр замежных спраў Польшчы, не чакаючы ўступлення ў сілу пагаднення паміж ЕС і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму, 26 лютага падпісаў пастанову аб увядзенні нулявой тарыфнай стаўкі за прыём і разгляд візавых анкет на атрыманне шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі ва ўзросце 6-18 гадоў і моладзі да 25 гадоў, якая прымае ўдзел у семінарах, канферэнцыях, культурных або адукацыйных мерапрыемствах, арганізаваных некамерцыйнымі арганізацыямі. 

"Нулявая тарыфная стаўка дзейнічае выключна на тэрыторыі Беларусі да 31 снежня 2020 года. Заяўнікі не вызваляюцца ад абавязку выплаты ў выпадку паўторнага прыёму і разгляду відавых анкет на атрыманне шэнгенскіх або нацыянальных віз", - звярнулі ўвагу ў пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі