Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Врс 2023

Пяць новых дагавораў аб пабрацімстве паміж гарадамі Беларусі і Расіі падпісалі на форуме ў Брэсце

Пяць новых дагавораў аб пабрацімстве паміж гарадамі Беларусі і Расіі падпісалі на форуме ў Брэсце

29 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце ў час пленарнага пасяджэння XII Форуму гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі было падпісана пяць новых пагадненняў аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта ўжо стала добрай традыцыяй - кожную новую сустрэчу пародненых гарадоў у іх рады ўліваюцца новыя ўдзельнікі руху. Не стаў выключэннем і форум у Брэсце. Сёння ў круглай зале гарвыканкама дагаворы аб пабрацімстве заключаны паміж Магілёвам і Яраслаўлем, Оршай і Смаленскам. Адразу два новыя пабрацімы з'явіліся ў горада-спадарожніка Мінска - Заслаўя - імі сталі Ялта і горад Кацельнікі ў Маскоўскай вобласці. Лунінец стаў пабрацімам буйнейшага сельскага населенага пункта ў Ленінградскай вобласці Новае Дзявяткіна. Дакументы падпісалі кіраўнікі органаў прадстаўнічай і выканаўчай улады.

"З Ялтай мы перш за ўсё бачым вялікі патэнцыял у развіцці турыстычнай дзейнасці. Заслаўе - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Упэўнена, ён будзе цікавы жыхарам Крыма. Горад Кацельнікі вельмі дынамічна развіваецца, думаю, што ў нас супрацоўніцтва будзе не толькі ў культурнай сферы, але і ў эканамічным складніку. У Заслаўі шмат будаўнічых арганізацый, якія ў тым ліку могуць знайсці для сябе пашырэнне відаў дзейнасці", - падзялілася старшыня Заслаўскага гарвыканкама Святлана Карташова.

У Магілёва ўжо дзейнічаюць 46 дагавораў аб супрацоўніцтве, у тым ліку 22 - з гарадамі Расійскай Федэрацыі. За мінулы год аб'ём знешняга гандлю гэтага абласнога цэнтра Беларусі з расійскімі рэгіёнамі склаў $1,5 млрд, з тэмпам росту да ўзроўню папярэдняга года 155 працэнтаў. Умацаванне пабрацімскіх сувязей садзейнічае таксама пашырэнню геаграфіі гандлёва-эканамічных адносін.

"Мы рады знайсці яшчэ аднаго сябра і пабраціма. Перакананы, што супрацоўніцтва з Яраслаўлем будзе плённым. Мы падпісалі праграму ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах: гэта і эканоміка, і сацыяльная, культурная, духоўная сферы, навуковае супрацоўніцтва. Будзем сябраваць, сустракаць, абменьвацца дэлегацыямі, дзяліцца сваімі дасягненнямі. Спадзяёмся пераняць нешта ў нашых сяброў. Будзем рады новым інвестыцыйным праектам. Увогуле, будзем працаваць у такім ключы, каб супрацоўніцтва ўплывала на паляпшэнне дабрабыту нашых гараджан", - адзначыў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын.

"Яраслаўль і раней быў уключаны ў пабрацімскі рух. Але мы лічым, што ў адносінах з беларускімі сябрамі мы не павінны замыкацца на адным горадзе. Вельмі добра, калі атрымліваецца такое сеткавае ўзаемадзеянне: некалькі расійскіх гарадоў з аднаго боку, некалькі беларускіх - з другога. Вось гэта разнастайнасць і вялікая колькасць сувязей толькі нас узмацняе. Супрацоўніцтва гарадоў падтрымлівае тое агульнадзяржаўнае імкненне да адзінства, якое ёсць. У нас ёсць прапановы для Магілёва, мы ўпэўнены, што многія яраслаўцы і магіляўчане хутка стануць партнёрамі, а ў далейшым - сябрамі", - дапоўніў намеснік мэра Яраслаўля Вячаслаў Гаўрылаў.

На сёння паміж гарадамі Беларусі і Расіі заключана каля ста пагадненняў аб пабрацімскіх сувязях, у рамках якіх рэалізуюцца сумесныя праекты. Кожнае такое пагадненне - гэта новыя магчымасці для кааперацыі, узаемадзеяння паміж гарадамі, выбудоўвання сувязей не толькі ў эканоміцы, але і ў культуры, навуцы, сацыяльнай сферы, перакананы ўдзельнікі форуму.

XII Форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі праходзіць у Брэсце 28-29 верасня. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць больш за 200 дэлегатаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі