11 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў расказаў журналістам падрабязнасці маючай адбыцца 12 красавіка сустрэчы лідараў Беларусі і Расіі на Далёкім Усходзе, паведамляе БЕЛТА.
Паводле слоў Дзмітрыя Пяскова, у цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна будуць беларуска-расійскія адносіны. "Вядома ж, абмен меркаваннямі па сітуацыі вакол Украіны", - сказаў ён.
Прэс-сакратар адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў разам агледзяць касмадром Усходні і абмяркуюць пытанні яго далейшага развіцця. "Гэта адзін з буйнейшых нашых праектаў эканамічных і высокатэхналагічных", - падкрэсліў ён.
Дзмітрый Пяскоў дадаў, што прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў па выніках перагавораў чакаецца ў першай палове дня па маскоўскім часе: у Благавешчанску ў гэты час будзе ўжо другая палова дня.