22 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка перадаў віншавальнае пасланне і ўручыў каштоўны падарунак ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі старшыні Саюза кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі, народнаму артысту РСФСР Мікіце Міхалкову з нагоды 70-гадовага юбілею. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі.
"У нашай краіне і далёка за яе межамі вас ведаюць як выдатнага акцёра і рэжысёра. Вы стварылі мноства работ, прызнаных класікай сусветнага кінематографа, а прэм'ера кожнага вашага фільма становіцца доўгачаканай і яркай падзеяй для ўсіх знатакоў кіно", - гаворыцца ў пасланні.
Мікіта Міхалкоў, у сваю чаргу, павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Ён таксама прыняў запрашэнне пасла наведаць беларускую дыпламатычную місію ў Маскве.