1 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС разгледжаны сёння ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Эстоніі ў Расіі Арці Хілпусам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
"Бакі абмеркавалі дасягнутыя вынікі і прыярытэтныя задачы ў развіцці беларуска-эстонскіх адносін на сучасным этапе, перспектывы далейшага пашырэння ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, - адзначылі ў прэс-службе. - Асаблівая ўвага была ўдзелена стану двухбаковага тавараабароту, паказчыкам інвестыцыйнага супрацоўніцтва, развіццю палітычнага дыялогу".
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Эстоніяй устаноўлены 6 красавіка 1992 года.