20 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Першыя за шэсць гадоў кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Даніі пройдуць 26 кастрычніка ў Капенгагене. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. Дацкую - намеснік дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў па сувязях з Еўропай і Паўночнай Амерыкай Енс Кісленг.
Плануецца абмеркаванне тэматыкі беларуска-дацкіх адносін, узаемадзеяння Беларусі з ЕС, а таксама актуальных пытанняў міжнароднага характару.