6 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Турцыі Ахмет Йылдыз 12-13 красавіка будзе знаходзіцца з візітам у Мінску. Аб гэтым заявіў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Савеце Рэспублікі, Міністэрстве эканомікі і знешнепалітычным ведамстве Беларусі.
Першы намеснік міністра замежных спраў таксама прыме ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве пасольства Турцыі ў сувязі з 25-годдзем беларуска-турэцкіх дыпадносін.