11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, які 12-14 ліпеня наведае з рабочым візітам Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.Кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу 13 ліпеня ў Віцебску. Лідары дзвюх краін плануюць абмеркаваць увесь спектр беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах. Асобная ўвага будзе ўдзелена ўзаемадзеянню ў фармаце інтэграцыйных аб'яднанняў.
У гэты ж дзень Ігар Дадон прыме ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску".
Плануецца, што ў час свайго візіту Прэзідэнт Малдовы таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і малдаўскай дыяспары, наведае шэраг прадпрыемстваў і сацыякультурных аб'ектаў.