Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліп 2020

Пастаянная сетка сейсмічных назіранняў ствараецца для кантролю абстаноўкі ў раёне БелАЭС

Пастаянная сетка сейсмічных назіранняў ствараецца для кантролю абстаноўкі ў раёне БелАЭС
Фота з архiва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянная сетка сейсмічных назіранняў ствараецца для кантролю абстаноўкі ў раёне БелАЭС. Такая інфармацыя змешчана ў Аглядзе стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі за 2019 год, які размешчаны на сайце Дзяржатамнагляду, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер кантроль сейсмічных параметраў раёна размяшчэння пляцоўкі Беларускай АЭС вядзецца з выкарыстаннем часовай сеткі назіранняў (7 пунктаў назіранняў лакальнай сейсмічнай сеткі). Гэта лакальная сетка працуе ў кругласутачным рэжыме з бесперапыннай рэгістрацыяй сігналаў ад натуральных і штучных крыніц сейсмічных ваганняў.

Адначасова выконваюцца работы па стварэнні пастаяннай (стацыянарнай) лакальнай сеткі сейсмічных назіранняў для кантролю стабільнасці геадынамічных параметраў у раёне размяшчэння Беларускай АЭС. "Гэта комплексная задача, якая прадугледжвае шэраг даследаванняў, праектаванне аб'ектаў сеткі, іх будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю. У актыўнай фазе знаходзіцца першы этап работ, тэрмін завяршэння якіх запланаваны ў 2020 годзе", - адзначаецца ў аглядзе. Для размяшчэння пунктаў назіранняў пастаяннай сеткі сейсмічных назіранняў выберуць месцы ў радыусе 30 км ад пляцоўкі БелАЭС.

Агляд стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі змяшчае інфармацыю аб асноўных мерапрыемствах і падзеях у галіне рэгулявання і забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі ў 2019 годзе. Значная частка матэрыялаў прысвечана забеспячэнню бяспекі Беларускай АЭС.

Дакумент падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (ДУ "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"), Міністэрствам замежных спраў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (ДНУ "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны" НАН Беларусі), структурнымі падраздзяленнямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі