"Пасольства ЗША разглядае варыянты ўдасканалення ў будучым працэдуры прыёму грамадзян Беларусі пры звароце за амерыканскай візай", - расказалі ў прэс-службе.
Як паведамлялася, у жніўні пасольства ЗША ў Маскве і генеральнае консульства ЗША ў Санкт-Пецярбургу адмянілі прыём заяў на атрыманне віз ад беларускіх грамадзян. Гутаркі для беларусаў, якія падалі ўжо заяву на неіміграцыйную візу ЗША і аплацілі консульскі збор, павінны былі быць пераназначаны. Грамадзянам Беларусі было рэкамендавана звярнуцца для праходжання гутарак для атрымання неіміграцыйных віз у пасольствы ў Варшаве, Кіеве або Вільнюсе.
На гэты момант пасольтва ЗША ў Мінску прымае заявы на атрыманне толькі некалькіх катэгорый віз: дыпламатычных, студэнцкіх, рабочых для спартсменаў і дзеячаў культуры, а таксама некаторых іншых катэгорый.