7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Планы па адкрыцці ў Мінску пасольства Манголіі абмяркоўваліся на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Манголіі Станіслава Чапурнога з міністрам замежных спраў гэтай краіны Дамдзіны Цогтбаатарам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-мангольскага супрацоўніцтва, уключаючы абмен візітамі на розных узроўнях, адкрыццё пасольства Манголіі ў Беларусі, практычную рэалізацыю Генеральнага пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту, актывізацыю міжпарламенцкіх кантактаў і развіццё двухбаковай дагаворна-прававой базы", - адзначылі ў МЗС.