Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Стд 2024

Пасольства Беларусі з нагоды 32-годдзя дыпадносін з КНР назвала топ падзей двухбаковага супрацоўніцтва-2023

Пасольства Беларусі з нагоды 32-годдзя дыпадносін з КНР назвала топ падзей двухбаковага супрацоўніцтва-2023
Фота з архiва

22 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка 20 студзеня адзначаюць 32-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

"20 студзеня 1992 года Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. За 32 гады ўзровень супрацоўніцтва вырас ад узаемадзеяння па ключавых пытаннях да ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, - падкрэслілі ў дыпламатычнай місіі нашай краіны. - Можна з упэўненасцю сказаць, што ў аснове нашых адносін - узаемныя павага, шчырасць, дружба, а наша супрацоўніцтва прайшло ўсе выпрабаванні часам і з’яўляецца сапраўды ўзорам узаемаадносін паміж дзяржавамі".

Знакавым для беларуска-кітайскіх адносін стаў і мінулы год. Пасольства нагадала аб найбольш важных і яркіх падзеях двухбаковага парадку дня "Беларусь - Кітай" у 2023 годзе.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў 2023 годзе двойчы наведаў Кітай. З 28 лютага па 2 сакавіка адбыўся афіцыйны візіт кіраўніка дзяржавы ў Кітайскую Народную Рэспубліку, у рамках якога было падпісана амаль чатыры дзясяткі пагадненняў і кантрактаў на $3,5 млрд.

У час рабочага візіту ў пачатку снежня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам, наведаў Пекінскі ўніверсітэт і разам з сынам Мікалаем згуляў у хакей з універсітэцкай студэнцкай камандай.

У сакавіку 2023 года Беларусь з афіцыйным візітам наведаў генеральны сакратар ШАС Чжан Мін. Чакаецца, што ўжо летам 2024 года на чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у Астане Рэспубліка Беларусь стане паўнапраўным членам арганізацыі.

16 чэрвеня намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь у дэманстрацыйнай зоне супрацоўніцтва ШАС у г.Цындаа (правінцыя Шаньдун), дзе прадстаўлена прадукцыя вядучых беларускіх брэндаў і культурна-турыстычны патэнцыял нашай краіны.

11 ліпеня пад старшынствам першага намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Мікалая Снапкова і намесніка прэм’ер-міністра КНР Лю Гачжуна адбылося пятае пасяджэнне Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Сярод найбольш значных вынікаў - прыняцце сумеснага плана прыкладных мерапрыемстваў па развіцці ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва, стварэнне сумеснага прадпрыемства па вытворчасці малочнай прадукцыі ў г.Шэньян правінцыі Ляанін і новых вытворчасцей на пляцоўцы Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

У ліпені - жніўні ў Кітаі з поспехам прайшлі гастролі трупы класічнага балета Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра са спектаклямі "Тытанік", "Спячая прыгажуня" і "Шчаўкунок". А ў верасні ў час гастрольнага тура па рэгіёнах Кітая на буйнейшых канцэртных пляцоўках гарадоў Шанхай, Ухань, Чанша і Сяагань трыумфальна выступіў сімфанічны аркестр Вялікага тэатра Беларусі.

Узаемнымі візітамі абмяняліся кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Кітая. Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін у час афіцыйнага візіту ў Кітай прыняў удзел у 10-м Сяншанскім форуме па бяспецы і правёў шэраг важных двухбаковых сустрэч.

6 лістапада на цырымоніі адкрыцця павільёна Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" у рамках шостай Кітайскай міжнароднай выстаўкі імпартных тавараў у Шанхаі аб’яўлена аб запуску новых нацыянальных павільёнаў на кітайскіх пляцоўках электроннай камерцыі Tmall і Pindoudou.

Па выніках 2023 года на кітайскіх платформах электроннага гандлю аформлена амаль 525 тыс. заказаў на беларускую прадукцыю, а сукупны аб’ём продажаў нацыянальных электронных павільёнаў беларускіх тавараў у КНР дасягнуў $4,5 млн.

20 лістапада ў час Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Беларусь і Кітай падпісалі пагадненне аб сумеснай кінавытворчасці. У 2024-2025 гадах запланаваны здымкі першага беларуска-кітайскага фільма "Навекі разам".

21 лістапада ў Мінску на Першым форуме рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Кітая падпісана пагадненне аб стварэнні Асацыяцыі ўніверсітэтаў дзвюх краін, у якую ўвайшлі больш за 80 беларускіх і кітайскіх ВНУ.

20 снежня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя першага тома кнігі "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні" на беларускай мове.

У пасольстве Беларусі ў Кітаі таксама звярнулі ўвагу, што 2023 год стаў рэкордным па колькасці новых рэзідэнтаў у Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". У мінулым годзе ў парку зарэгістравана 26 кампаній з сумарным аб’ёмам заяўленых інвестыцый $123,9 млн і планамі па стварэнні 7360 новых рабочых месцаў.

"Калі гаварыць аб знешнегандлёвым абароце паміж Беларуссю і Кітаем у 2023 годзе, то за 11 месяцаў прырост склаў 46 працэнтаў, пры гэтым гандаль таварамі вырас больш як на трэць. Гэта лепшыя гандлёва-эканамічныя паказчыкі за ўсю гісторыю двухбаковых адносін", - звярнулі ўвагу ў беларускай загранустанове.

"Калектыў пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы жадае нашым краінам доўгіх гадоў усепагоднай дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - дадалі ў беларускай дыпмісіі ў Кітаі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі