3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі сустрэўся са старшынёй асацыяцыі Korea Ambassador Culture Friendship Association (KACFA) Шын Хюн Ду. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў дыпламатычнай місіі нашай краіны ў Сеуле.
Бакі ў дружалюбнай атмасферы падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і дамовіліся садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва па розных напрамках паміж пасольствам Беларусі ў Рэспубліцы Карэя і Карэйскай асацыяцыяй дружбы паслоў па супрацоўніцтве ў галіне культуры. Напрыклад, размова ідзе аб запрашэнні супрацоўнікаў беларускай дымісіі на культурныя фестывалі, аб арганізацыі двухбаковых візітаў, падтрымцы мерапрыемстваў публічнай дыпламатыі, праводзімых пасольствам, а таксама публікацыі матэрыялаў пра Беларусь у часопісе Seoul City і на партале NDNnews.
Па выніках сустрэчы карэйскі і беларускі бакі выказалі гатоўнасць развіваць і ўмацоўваць культурнае партнёрства паміж дзвюма дзяржавамі.