16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйная цырымонія адкрыцця пасольства Беларусі ў Швецыі адбылася 15 лістапада ў Стакгольме, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка і дзяржаўны сакратар МЗС Швецыі па пытаннях ЕС і гандлю Оскар Стэнстром.
У гэты ж дзень прайшлі беларуска-шведскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў. Шведскую дэлегацыю на перагаворах узначаліла дзяржаўны сакратар МЗС Аніка Сёдэр. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня, уключаючы перспектывы развіцця супрацоўніцтва са Швецыяй у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, паглыбленне дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, падрыхтоўку да саміту "Усходняга партнёрства", які пройдзе 24 лістапада ў Бруселі.
У час візіту адбылася таксама сустрэча Алега Краўчанкі з генеральным дырэктарам сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майрай Морай.