17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў 2016 годзе адкрыецца ў Каралеўстве Іспанія. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна нумар 643 ад 17 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Міністэрству фінансаў даручана праводзіць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне пасольства Беларусі ў Іспаніі ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Каралеўствам Іспанія ўстаноўлены 13 лютага 1992 года. У 2015 годзе двухбаковы тавараабарот склаў $269,9 млн, экспарт - $20,8 млн. Аб'ём іспанскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі ў 2015 годзе склаў $0,5 млн.