Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Кст 2015

Пасольства Беларусі ў Пакістане прымае меры па выяўленні пацярпелых у землетрасенні беларусаў

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольствам Беларусі ў Ісламабадзе прымаюцца меры па выяўленні магчымых грамадзян краіны, пацярпеўшых у выніку землетрасення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МЗС Беларусі.

Як паведамлялася, моцнае землетрасенне магнітудай, паводле розных даных, ад 7,7 да 8,1 закранула адразу Пакістан, Індыю і Афганістан. Ёсць загінулыя і параненыя. Без разбурэнняў таксама не абышлося.

Геалагічная служба ЗША паведаміла, што эпіцэнтр землетрасення быў размешчаны на поўначы Афганістана - за 73 км на поўдзень ад горада Файзабад, сталіцы правінцыі Бадахшан, і за 256 км на паўночны усход ад Кабула.

Штуршкі адчувалі таксама ў Пакістане і на поўначы Індыі. У Пакістане не абышлося без ахвяр: паводле папярэдніх даных, у выніку землетрасення загінулі 13 чалавек. Людзі загінулі пры абрушэнні будынкаў у правінцыях Хайбер-Пахтунхва і Пенджаб. Сярод загінулых ёсць дзеці. Яшчэ амаль 300 чалавек пацярпелі, яны шпіталізаваны.

Паведамляецца аб разбурэннях і на поўначы Індыі. З'ява выклікала паніку сярод мясцовага насельніцтва. У горадзе Срынагар адключыліся тэлефонныя лініі, парушылася энергазабеспячэнне. У Нью-Дэлі часова спынены рух метро.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі