15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзаф Мігаш узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Пасол удастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Славакіяй.