15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Шры-Ланкі Ламаванса Мігахаландэ Дурагэ 14 снежня ўручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Беларусі Сяргею Алейніку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Сяргей Алейнік павітаў шры-ланкійскага дыпламата на беларускай зямлі і выказаў надзею на плённую сумесную працу па ўмацаванні беларуска-ланкійскіх адносін.
На сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Шры-Ланкі, узаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.
Асаблівую ўвагу субяседнікі ўдзялілі актывізацыі існуючых двухбаковых механізмаў супрацоўніцтва, уключаючы сумесную беларуска-ланкійскую камісію па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама палітычныя кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін.