13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Карэя Кім Енг Хо ў сувязі з уручэннем ім копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
У ходзе сустрэчы бакі закранулі шырокае кола пытанняў беларуска-карэйскага супрацоўніцтва, адзначылі ў прэс-службе МЗС. Дыпламаты абмеркавалі шляхі актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама правядзенне ў маі 2016 года ў Мінску чацвёртага пасяджэння сумеснага камітэта Беларусі і Рэспублікі Карэя.