26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Кіпр у Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Георгіас Касулідыс сёння на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым уручыў копіі даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. У прыватнасці, размова ішла аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнні дагаворна-прававой базы адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам.