Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Ліс 2020

Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Венесуэлы

Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Венесуэлы
Фота з архiва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Андрэй Молчан 17 лістапада ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Венесуэлы Хорхе Арэаса. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі пацвердзілі стратэгічны характар беларуска-венесуэльскіх адносін, - адзначылі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. - Была падкрэслена неабходнасць далейшага развіцця супрацоўніцтва ў сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс для дзвюх дзяржаў".

Венесуэла афіцыйна прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь 11 студзеня 1992 года. Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены 4 лютага 1997 года. У снежні 2006 года было адкрыта пасольства Венесуэлы ў Беларусі, а кастрычніку 2007 года - пасольства Беларусі ў Каракасе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі