Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Лют 2015

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Зімбабвэ

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ПАР і Зімбабвэ па сумяшчальніцтве Андрэй Молчан 19 лютага ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Зімбабвэ Роберту Мугабэ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Адбылася размова беларускага дыпламата з кіраўніком зімбабвійскай дзяржавы, у ходзе якой бакі абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і яго вывад на якасна новы ўзровень.

Роберт Мугабэ адзначыў перспектывы актывізацыі ўзаемадзеяння з Беларуссю як у гандлёва-эканамічнай, так і палітычнай сферах. Зімбабвійскі бок асабліва зацікавіла магчымасць паставак беларускай сельскагаспадарчай, горназдабыўной і дарожна-будаўнічай тэхнікі, стварэння сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі Зімбабвэ.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі