25 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Інданезіі і Рэспубліцы Сінгапур па сумяшчальніцтве Валерый Калеснік 25 студзеня ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Сінгапура Халіме Якаб. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У ходзе пратакольнай сустрэчы бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні дружалюбных адносін, звярнулі ўвагу на значны патэнцыял для нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі сумеснай работы ў сферы вышэйшай адукацыі.