Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Сак 2019

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Парагвая

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Парагвая
Фота пасольства Беларусі ў Аргенціне

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі Уладзімір Астапенка ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Рэспублікі Парагвай Марыа Абда Бенітэсу, цырымонія адбылася 6 сакавіка ў Асунсьёне, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Аргенціне.

"У час кароткай размовы, праведзенай пасля цырымоніі акрэдытацыі, прэзідэнт Марыа Абда Бенітэс цёпла вітаў назначэнне першага беларускага пасла ў Парагваі, выказаў цікавасць да актыўнага ўзаемадзеяння з нашай краінай у розных сферах і сваю гатоўнасць садзейнічаць больш цеснаму двухбаковаму супрацоўніцтву", - расказалі ў пасольстве.

На ўручэнні грамат прысутнічаў таксама міністр замежных спраў Парагвая Луіс Альберта Касцільёні, іншыя афіцыйныя асобы. У час знаходжання ў сталіцы Парагвая Уладзімір Астапенка запланаваў рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС гэтай краіны, Міністэрства сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, прадстаўнікамі дзелавых колаў.

Уладзімір Астапенка, з'яўляючыся Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, у 2018 годзе быў назначаны таксама паслом у Чылі, Парагваі і Перу па сумяшчальніцтве.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Парагваем па выніках 2018 года склаў $15,2 млн, павялічыўшыся больш як у 2,5 раза ў параўнанні з 2017-м. Экспарт склаў $13,3 млн (237,5 працэнта да ўзроўню 2017 года), імпарт - $1,9 млн (633,3 працэнта да ўзроўню 2017 года). Сальда знешняга гандлю склалася дадатным у памеры $11,4 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі