4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор і Рэспубліцы Калумбія па сумяшчальніцтве Мікалай Аўсянка ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Калумбіі Івану Дуке. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"У час сустрэчы бакі выказалі зацікаўленасць у пашырэнні беларуска-калумбійскага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў сферах эканомікі, прамысловасці і інавацый", - расказалі ў прэс-службе.
Мікалай Аўсянка - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор, Рэспубліцы Калумбія, Рэспубліцы Нікарагуа і Рэспубліцы Панама па сумяшчальніцтве.-0-