28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк сустрэўся з Вярхоўным Патрыярхам, Каталікосам усіх армян Гарэгінам Другім. Яго Свяцейшаству было перададзена віншаванне ў сувязі з днём нараджэння ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На сустрэчы абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў профільнай сферы. Падкрэслены традыцыйна дружалюбны характар адносін народаў Беларусі і Арменіі.
Пасол пажадаў Вярхоўнаму Патрыярху, Каталікосу ўсіх армян поспеху ў яго рабоце на карысць далейшага развіцця і ўмацавання беларуска-армянскага ўзаемадзеяння.