Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Крс 2015

Пасол Беларусі абмеркаваў са старшынёй генканферэнцыі ЮНЕСКА перспектывы развіцця супрацоўніцтва

14 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка 14 красавіка сустрэўся са старшынёй генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА Хаа Пінам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Парыжы.

Абмяркоўваючы супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА, Павел Латушка адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння краіны з гэтай міжнароднай арганізацыяй, якая ў 2015 годзе адзначае 70-гадовы юбілей.

Сустрэча адбылася ў штаб-кватэры ЮНЕСКА напярэдадні візіту Хаа Піна ў Беларусь. У якасці намесніка міністра адукацыі КНР Хаа Пін 17 красавіка прыме ўдзел у І пасяджэнні камісіі па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Праграмай знаходжання Хаа Піна ў Мінску прадугледжаны сустрэча з міністрам адукацыі Міхаілам Жураўковым, наведванне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Старшыня генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА таксама хацеў бы наведаць Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і Беларускі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе сустрэчы субяседнікі адзначылі высокі ўзровень двухбаковых беларуска-кітайскіх кантактаў. Павел Латушка падкрэсліў, што пацвярджэннем актыўнага развіцця адносін з'яўляецца нядаўні афіцыйны візіт міністра замежных спраў Кітая ў Беларусь.

Хаа Пін пацвердзіў, што Беларусь з'яўляецца для КНР вельмі блізкім партнёрам і адной з краін, з якой у Кітая склалася эфектыўнае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Хаа Пін падкрэсліў, што высокі ўзровень беларускіх ВНУ прываблівае кітайскіх студэнтаў для атрымання вышэйшай адукацыі. Паміж краінамі наладжана супрацоўніцтва ў сферы паслядыпломнай адукацыі і ў навуковай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі