31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Беларусі Ахмед Мангуш аль-Ценэйджы ўручыў сёння копіі даверчых грамат у МЗС Беларусі на сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Дыпламаты абмеркавалі стан двухбаковых адносін і перспектывы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААЭ. Бакі пацвердзілі нязменнасць узаемнай палітычнай падтрымкі на міжнароднай арэне і неабходнасць актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.