Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Крс 2017

Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў краін СНД пройдзе ў Мінску 18 красавіка

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці пройдзе ў Мінску 18 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

Пастаянныя прадстаўнікі падвядуць вынікі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, якое адбылося 7 красавіка ў Ташкенце. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў разгледзелі тады 15 пытанняў. Адбыўся абмен думкамі па актуальных міжнародных і рэгіянальных праблемах, абмеркаваны некаторыя аспекты павышэння эфектыўнасці работы органаў СНД, умацавання рэгіянальнага і міжнароднага статусу арганізацыі. Разгледжаны дакументы, накіраваныя на ўмацаванне ўзаемадзеяння краін Садружнасці ў праваахоўнай, культурна-гуманітарнай і ваеннай сферах. Члены Савета пастаянных прадстаўнікоў намецяць задачы па рэалізацыі дакументаў.

Акрамя таго, будзе абмяркоўвацца дзейнасць Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, мэта якога - садзейнічанне развіццю агульнай гуманітарнай прасторы і міжкультурнага дыялогу шляхам падтрымкі і рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў (праектаў) у галіне культуры, адукацыі, навукі, захавання культурнай спадчыны, інфармацыі і масавых камунікацый, спорту, турызму, работы з моладдзю. Дзейнасць фонду накіравана на ўдасканаленне дзеючых і стварэнне новых эфектыўных механізмаў супрацоўніцтва ў гэтых галінах. З падрабязнай інфармацыяй па гэтым пытанні перад пастаяннымі прадстаўнікамі выступіць выканаўчы дырэктар МФГС Анатоль Іксанаў.

На пасяджэнні таксама пойдзе размова аб павышэнні эфектыўнасці інфармацыйнага суправаджэння дзейнасці Садружнасці, якое цяпер ажыццяўляецца паралельна на двух узроўнях - унутры кожнай з краін СНД (сіламі ўласных інфармацыйных рэсурсаў) і на міждзяржаўным узроўні, дзе задзейнічаны органы СНД і існуючыя міждзяржаўныя арганізацыі (кампаніі). Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі намецяць крокі па папулярызацыі дзейнасці арганізацыі, умацаванні яе пазітыўнага іміджу.

Плануецца, што ў пасяджэнні прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі