27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы можа прайсці да канца года, заявіў сёння журналістам Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Думаю, што да канца года мы яго правядзём, - сказаў Рыгор Рапота. - Але я не абсалютызаваў бы сам факт правядзення Саўміна. Справа ў тым, што ён праводзіцца для таго, каб прымаць тыя рашэнні, якія ўваходзяць у сферу яго кампетэнцый. Члены Саўміна ўжо некалькі такіх рашэнняў прынялі на працягу года, не збіраючыся. Таму, што ёсць такая форма прыняцця рашэнняў у рабочым парадку. Парадак прыкладна такі: з 20 пытанняў парадку дня мы, скажам, ужо 9 прынялі ў рабочым парадку".
Дзяржсакратар падкрэсліў: "Справа рухаецца, і тут галоўнае не спыняцца. Але збірацца ўсё роўна трэба. Спадзяюся, што да канца года мы ўсё ж такі адолеем гэту задачу".