15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Беларусі 17 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску.
Пасяджэнне адбудзецца пад сустаршынствам першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага і першага намесніка старшыні ўрада Расіі Ігара Шувалава.
Бакі разгледзяць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Чакаецца абмеркаванне шэрага напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння: доступ тавараў, работ, паслуг на рынкі дзвюх краін; прыярытэтныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы; уключэнне фінансавых інстытутаў развіцця дзяржаў па асобных напрамках саюзнага будаўніцтва; выкананне плана мерапрыемстваў па фарміраванні і рэалізацыі адзінай структурнай прамысловай палітыкі ў рамках Саюзнай дзяржавы; падрыхтоўка праекта канцэпцыі праграмы сумеснай дзейнасці па абароне насельніцтва і рэабілітацыі тэрыторый, што пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і шэраг іншых пытанняў.
У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, фінансаў, эканомікі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, адукацыі, па надзвычайных сітуацыях, фінансавых інстытутаў развіцця, іншых міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін.