25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Эквадора на чале са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Эквадора Габрыэлай Рывадэнэйра Бурбана наведае Беларусь 27-28 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Палаце прадстаўнікоў.
Плануецца, што Габрыэла Рывадэнэйра Бурбана сустрэнецца са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам і старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам. Будуць падпісаны міжпарламенцкія пагадненні аб супрацоўніцтве.
Таксама спікер эквадорскага парламента выступіць з адкрытай лекцыяй перад студэнтамі і слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.