Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Кст 2017

Парламенцкія слуханні аб прыцягненні інвестыцый прапануецца правесці ў Беларусі

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца правесці парламенцкія слуханні аб прыцягненні інвестыцый і павышэнні інвестыцыйнай прывабнасці краіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Ініцыятарамі правядзення слуханняў па гэтай тэме выступілі адразу дзве камісіі - па міжнародных справах і па эканамічнай палітыцы. Плануецца, што яны адбудуцца ў 2018 годзе.

Бліжэйшыя парламенцкія слуханні намечаны на 29 лістапада, яны будуць прысвечаны абмеркаванню паправак у Кодэкс аб адукацыі. Чакаецца, што акрамя дэпутацкага корпуса ў іх прымуць удзел кіраўніцтва Міністэрства адукацыі, прадстаўнікі грамадскасці, педагогі, эксперты, у тым ліку міжнародныя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі