30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца правесці
парламенцкія слуханні аб прыцягненні інвестыцый і павышэнні інвестыцыйнай прывабнасці краіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.Ініцыятарамі правядзення слуханняў па гэтай тэме выступілі адразу дзве камісіі - па міжнародных справах і па эканамічнай палітыцы. Плануецца, што яны адбудуцца ў 2018 годзе.
Бліжэйшыя парламенцкія слуханні намечаны на 29 лістапада, яны будуць прысвечаны абмеркаванню паправак у Кодэкс аб адукацыі. Чакаецца, што акрамя дэпутацкага корпуса ў іх прымуць удзел кіраўніцтва Міністэрства адукацыі, прадстаўнікі грамадскасці, педагогі, эксперты, у тым ліку міжнародныя.