5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Сербіі на чале са старшынёй Народнай Скупшчыны Маяй Гойкавіч пройдзе 8-10 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў верхняй палаце беларускага парламента.
Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўніка дэлегацыі са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, наведванне шэрага прадпрыемстваў, сацыяльна значных і гісторыка-культурных аб'ектаў.
Візіт арганізаваны па запрашэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.