28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Карэя на чале з членам Камітэта Нацыянальнай асамблеі па стратэгіі і фінансах, кіраўніком парламенцкай Асацыяцыі дружбы Рэспубліка Карэя - Беларусь Шын Ге Рунам наведвае Беларусь, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Мікалай Самасейка.
Візіт парламенцкай дэлегацыі прадоўжыцца да 30 студзеня. Сёння з яе ўдзельнікамі сустрэнуцца Мікалай Самасейка і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Рэспублікі Карэя Аксана Няхайчык.
Акрамя гэтага, на 29 студзеня запланавана сустрэча дэлегатаў са старшынё Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні беларуска-карэйскіх адносін, перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
На час знаходжання ў Беларусі для карэйскіх парламентарыяў падрыхтавана і невялікая культурная праграма. Напрыклад, яны наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе зробяць запіс у Кнізе ганаровых гасцей, а таксама азнаёмяцца з экспанатамі Нацыянальнага мастацкага музея.