4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Дзяржаўнага сходу Эстоніі на чале з кіраўніком групы дружбы з беларускім парламентам Валерыем Корбам наведае Беларусь 6-8 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
На час візіту запланаваны сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім, членамі рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Эстоніі, намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной. У праграме наведванне РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні" і ААТ "Піўзавод "Аліварыя".
Прадугледжваецца абмеркаванне пытанняў міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, а таксама абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ўмацаванне гандлёва-эканамічных адносін.