Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Ліс 2015

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у пасяджэннях МПА СНД і ПА АДКБ у Санкт-Пецярбургу

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага 24-27 лістапада прыме ўдзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД і Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якія пройдуць у Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Намечаны 43-е пленарнае пасяджэнне МПА СНД, пасяджэнні савета і шэрага пастаянных камісій МПА СНД, 8-е пленарнае пасяджэнне ПА АДКБ, пасяджэнні савета і пастаянных камісій ПА АДКБ. Адбудзецца сумеснае пасяджэнне Савета кіраўнікоў міграцыйных органаў дзяржаў Садружнасці і пастаянных камісій МПА СНД па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека, па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве, а таксама пасяджэнне Экспертна-кансультатыўнага савета пры Савеце ПА АДКБ. У праграме - навукова-практычная канферэнцыя "Прыярытэтныя напрамкі міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў фармаце АДКБ па ўмацаванні калектыўнай і міжнароднай бяспекі на сучасным этапе".

Ключавой тэмай 43-га пленарнага пасяджэння МПА СНД будзе абмеркаванне пытанняў міжнароднай міграцыі - праблемы, супрацоўніцтва і перспектывы развіцця. Акрамя таго, плануецца разгледзець каля 20 мадэльных законаў і рэкамендацый, перспектыўны план мадэльнай заканатворчасці ў СНД на 2016-2020 гады і ход выканання перспектыўнага плана на 2011-2015 гады.

На 8-м пленарным пасяджэнні ПА АДКБ будуць разгледжаны праграма дзейнасці ПА АДКБ па збліжэнні і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ на 2016-2020 гады, больш за 10 праектаў рэкамендацый, накіраваных на барацьбу са злачыннасцю, процідзеянне тэрарызму і экстрэмізму, аказанне гуманітарнай дапамогі, укараненне адзіных патрабаванняў да ўзбраення і ваеннай тэхнікі пры аснашчэнні нацыянальных узброеных сіл, а таксама іншыя дакументы.

Як адзначылі ў прэс-службе, запланаваны выступленні Віктара Гумінскага на пасяджэннях саветаў МПА СНД і ПА АДКБ па шэрагу пытанняў парадкаў дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі