21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі сёння на 59-й сесіі прыняў бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2021 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі мы гаворым аб інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве, вядома, вельмі важна сумесная дзейнасць. Асабліва калі яна падмацавана фінансаваннем і сумеснымі праектамі. Бюджэт Саюзнай дзяржавы сфарміраваны цалкам. Гэта каля 4,7 млрд расійскіх рублёў. І больш за 84 працэнты ідзе на фінансаванне дзевяці сумесных праграм і 26 мерапрыемстваў. Таму вельмі важна, каб яны фінансаваліся паступова, па графіку, і каб спрацоўвалі заказчыкі расійскага і беларускага бакоў. Гэта датычыцца ўмацавання абараназдольнасці і граніц, інавацыйных прадуктаў. Вельмі важна праграма, якая датычыцца рэабілітацыі чарнобыльскіх тэрыторый", - расказала кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна.
Паводле яе слоў, у ліку важных саюзных мерапрыемстваў - работа з моладдзю, алімпіяды, турзлёты, аздараўленне грамадзян, якія зведалі на сабе наступствы чарнобыльскай аварыі. "Некаторыя праграмы пераходзяць з году ў год. Таму што іх выкананне разлічана на 3-4 гады. Але яны ўсе актуальныя і вельмі важныя", - адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва ПК СД у Мінску.
Мар'яна Шчоткіна акцэнтавала ўвагу на неабходнасці далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы. "Тое, што Саюзная дзяржава існуе, вядома, вельмі важна. За гэтым перспектыва і будучыня. Інтэграцыя будзе толькі ўмацоўвацца, і нашы лідары - Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін - не раз гэта падкрэслівалі. Прыняцце бюджэту яшчэ раз сведчыць аб тым, што сумесныя мерапрыемствы будуць выкананы", - сказала яна на заканчэнне.