Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Чэр 2018

Парламентарыі плануюць садзейнічаць супрацоўніцтву Беларусі і Чэхіі ў сферы высокіх тэхналогій

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламентарыі плануюць садзейнічаць супрацоўніцтву Беларусі і Чэхіі ў сферы высокіх тэхналогій, паведаміў сёння журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Сената парламента Чэхіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Рахманаў адзначыў, што парламентарыі ў час сустрэчы намецілі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, сярод якіх фармакалогія і высокія тэхналогіі. "Гэта ключавое пытанне для абедзвюх краін, якое забяспечвае іх эканамічную і тэхналагічную бяспеку", - сказаў сенатар.

Парламентарыі, паводле слоў Сяргея Рахманава, пастараюцца не ўпусціць магчымасці і надаць дынаміцы двухбаковых адносін неабарачальны характар. Бакі дамовіліся падтрымліваць рэгулярныя кантакты, працаваць у пастаянным фармаце на ўмацаванне ўзаемаадносін ва ўсіх сферах з улікам нацыянальных інтарэсаў і інтарэсаў ЕАЭС і ЕС. "Мы будзем знаходзіць такія формы ўзаемадзеяння, якія даюць магчымасць забяспечыць збліжэнне пазіцый не толькі нашых краін, але і саюзаў, у якіх мы ўдзельнічаем", - прадоўжыў старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі.

Кіраўнік дэлегацыі, старшыня камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы Францішак Бублан высока ацаніў беларускія поспехі ў ІТ-сферы і падкрэсліў, што супрацоўніцтва Беларусі і Чэхіі ў гэтай сферы не проста магчыма, а неабходна. Ён перакананы, што парламентарыям дзвюх краін не трэба абмяжоўвацца толькі палітычнымі кантактамі. Ёсць намер актывізаваць гандлёва-эканамічнае (у тым ліку ў частцы падтрымкі сумесных прадпрыемстваў) і гуманітарнае супрацоўніцтва, заахвоціць культурны абмен.

Чэшскія парламентарыі сёння сустрэліся таксама з рабочай групай Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентам Чэхіі, дзе ў дэталях абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння.

Чэхія ўваходзіць у дваццатку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. У 2017 годзе ўзаемны тавараабарот павялічыўся на 4,8 працэнта да $290,2 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі