Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Кст 2017

Парламентарыі Беніна зацікаўлены ў развіцці кантактаў з Нацыянальным сходам Беларусі

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламентарыі Беніна зацікаўлены ў развіцці кантактаў з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы членаў беларускай дэлегацыі з калегамі з Беніна, якая адбылася на палях 137-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза (МПС) у Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

З беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Ала Навумчык. Парламенцкую дэлегацыю Беніна ўзначаліў старшыня Нацыянальнай асамблеі гэтай краіны Адрыен Хунгбеджы.

Парламентарыі Беніна выказалі сваю зацікаўленасць у наладжванні цесных двухбаковых адносін з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, адзначыўшы пры гэтым, што ўдзел у мерапрыемствах МПС з'яўляецца эфектыўным спосабам для дасягнення выніку.

Баляслаў Пірштук падтрымаў гэту ідэю і выказаў думку аб мэтазгоднасці сумеснага вызначэння найбольш актуальных для абодвух бакоў напрамкаў міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, намеціўшы тым самым кропкі будучага росту. Віцэ-спікер прапанаваў прапрацаваць пытанні аб магчымасці стварэння ў парламентах дзвюх краін груп дружбы, а таксама абмену візітамі па парламенцкай лініі.

Асобную ўвагу Баляслаў Пірштук удзяліў развіццю ўзаемадзеяння па самым шырокім спектры пытанняў. Ён адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў надзейных партнёрах. Разам з Сяргеем Рахманавым віцэ-спікер азнаёміў бенінскіх калег са структурай беларускай эканомікі, адбыўся абмен думкамі аб магчымых напрамках супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, галінах адукацыі, медыцыны, навукі і тэхналогій.

У ходзе асамблеі МПС адбыліся таксама перагаворы беларускіх парламентарыяў з дэлегацыяй В'етнама. Бакі выказалі зацікаўленасць у развіцці трывалых кантактаў, выкарыстоўваючы магчымасці міжнародных міжпарламенцкіх пляцовак. Была адзначана важная роля заканадаўчых органаў дзвюх краін у дасягненні раней акрэсленых кіраўнікамі абедзвюх дзяржаў параметраў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Удзельнікі сустрэчы сышліся на думцы аб наяўнасці ўсіх неабходных магчымасцей для павелічэння ўзаемнага тавараабароту, развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і ўзмацнення маладзёжных кантактаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі