Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Жнв 2018

Парламентарыі Беларусі і Астраханскай вобласці будуць садзейнічаць пашырэнню міжрэгіянальных сувязей

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламентарыі Беларусі і Астраханскай вобласці будуць садзейнічаць пашырэнню міжрэгіянальных сувязей. Гэта прадугледжана мемарандумам аб супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі і Думай Астраханскай вобласці, які падпісаны сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

З беларускага боку дакумент падпісаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, з расійскага - старшыня Думы Астраханскай вобласці Ігар Мартынаў.

"У адпаведнасці з мемарандумам бакі маюць намер садзейнічаць развіццю ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Астраханскай вобласці Расійскай Федэрацыі, пашырэнню форм рознабаковых міжрэгіянальных сувязей", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Прадугледжваюцца правядзенне сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне двухбаковых міжпарламенцкіх адносін, развіццё супрацоўніцтва ў навуковай і інавацыйнай дзейнасці, абмен візітамі дэлегацый, актывізацыя сувязей паміж пастаяннымі камісіямі і камітэтамі.

"Для рэалізацыі мемарандума бакі дамовіліся стварыць адпаведныя групы дружбы паміж Саветам Рэспублікі і Думай Астраханскай вобласці", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі